Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У хрысціянскую радзільню Каўнаса падкінулі чацвёртае немаўля за год |
13.10.2014 22:12 |
Каўнаская хрысціянская радзільня абсталявана адмысловым «акном жыцця». Гэта спецыяльная капсула, у якую можна пакласці дзіця, пасля чаго спрацоўвае адпаведны сігнал. 10 кастрычніка ў такім «акне жыцця» была пакінута дзячынка, якая паводле ацэнак урачоў нарадзілася зусім нядаўна. Як перадае словы галоўнага ўрача Расы Бабілютэ літоўскі партла delfi.lt, «дзяўчынка нарадзілася даношанай. Урачы адразу ж абследавалі немаўля, накармілі і сагрэлі. Зараз дзяўчынка адчувае сябе добра». Жанчыне, якая пакіне дзіця ў «акне жыцця» не пагражае крымінальная адказнасць. Больш за тое, як паведамляе delfi.lt, на працягу трох месяцаў у маці ёсць магчымасць вярнуць дзіця. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.