Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Унікальны хрысціянскі крыж IX-X стагоддзя знойдзены ў раскапаных скарбах вікінгаў
14.10.2014 14:38

Каштоўныя скарбы вікінгаў, сярод якіх і рэдкі крыж,  знайшоў пры дапамозе звычайнага металашукальніка шатландскі пенсіянер Дэрэк Макленан.

Як піша tut.by са спасылкай на рускую службу Бі-бі-сі, акрамя срэбнага крыжа ў скарбе знаходзілася больш за 100 артэфактаў — у тым ліку брошкі і бранзалеты. Усё гэта было закапана ў полі на паўднёвым захадзе Шатландыі.

Кошт знаходкі ацэньваецца шасцізначнай сумай. Як сцвярджаюць эксперты, гэта адна з самых буйных калісьці знойдзеных схованак вікінгаў.

Сярод  знойдзеных прадметаў найбольшую цікавасць уяўляе сабой хрысціянскі крыж IX-X ст. Ён выраблены з кавалка срэбра і пакрыты вельмі незвычайнымі ўзорамі.

Яшчэ адна цікавая знаходка — сасуд эпохі Каралінгаў. Ён быў выраблены раней за астатнія прадметы і, як мяркуюць эксперты, да таго моманту, як скарб закапалі ў сярэдзіне IX і пачатку Х стагоддзя, гэтаму сасуду ўжо было сто гадоў. Летась шатландскі пенсіянер Макленан ужо знаходзіў адзін скарб, раскапаўшы вялізную схованку сярэднявечных манет.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.