Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нігерыі святару ўдалося ўцячы з палону баевікоў «Бока Харам»
16.10.2014 13:27

 У Нігерыі пастару пратэстанцкай супольнасці ўдалося збегчы з палону баевікоў «Бока Харам». Паводле інфармацыі ASSIST News, Рацімі Абаджымі, які ўзначальвае «Царкву Бога» ў адным з сяленняў недалёка ад г. Майдугуры, быў выкрадзены 6 студзеня, калі ішоў са сваёй царквы ў сталіцу Борна.

Баевікі дагналі яго ў лесе Самбіса, дзе знаходзіцца іх лагер. На працягу 10 месяцаў яго трымалі звязаным. На пачатку кастрычніка ў рэгіёне пачаліся праліўныя дажджы. Яны былі настолькі моцнымі, што лагер затапіла і ісламістам прыйшлося пакінуць яго. Падчас паводкі пастару Абаджымі ўдалося збегчы.

Некалькі дзён ён ішоў праз лес, перш чым 7 кастрычніка яго падабралі салдаты.

Пастар прайшоў курс лячэння ў бальніцы Маймалары і сумоўе з вайскоўцамі. Пасля гэтага яму дазволілі вярнуцца ў Майдугуры.

Губернатар Борна Кашым Шэціма заявіў у лютым 2014 г.: «Бока Харам» лепш узброена і лепш матывавана, чым нашыя войскі. Улічваючы цяперашні стан спраў, перамагчы «Бока Харам» абсалютна немагчыма для нас».

Ад рук баевікоў за апошнія 5 гадоў загінулі, па меншай меры, 5 тыс. нігерыйцаў. 650 тыс. жыхароў краіны сталі бежанцамі.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.