Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянцы Асіі Бібі вынеслі смяротны прысуд
17.10.2014 14:00

Суд у Ляхаўжэ, як суд другой інстанцыі, 16 кастрычніка пацвердзіў смяротны прысуд, вынесены пакістанскай хрысціянцы Aсіі Бібі паводле ілжывага абвінавачвання ў блюзнерстве. Асія Бібі была асуджана судом першай інстанцыі ў 2010 годзе.

Як паведамляе са спасылкай на агенцтва «Fides» газета «L'Osservatore romano», падчас пасяджэння перад складам суда, старшынёй якога быў суддзя Анвар уль Хак, абарона прадставіла свае аргументы, якія падрывалі абвінавачванне, доказы, якія сведчаць пра нізкую верагоднасць паказанняў сведак і сфабрыкаванне ілжывых абвінавачванняў.

«Суддзя палічыў важнымі і надзейнымі абвінавачанні дзвюх мусульманскіх жанчын, якія ў сваіх паказаннях апісалі блюзнерства, учыненае Aсіяй. Гэта жанчыны, з якімі Aсія пасварылася, ад чаго і пачалася ўся гісторыя», — патлумачыў адзін з абаронцаў, дадаўшы, што «вымярэнне справядлівасці становіцца ўсе больш апанавана экстрэмістамі». Па ўзгадненні з мужам абарона Aсіі плануе падаць апеляцыю ў вярхоўны суд.

Асія — першая жанчына ў гісторыі Пакістана, якую асуджаюць на смяротнае пакаранне за блюзнерства супраць ісламу.

Перадгісторыя

Гарачы дзень у пакістанскай вёсцы. 40-гадовая жанчына пад невыносным сонцам збірае плады на чужым полі. Праца непадсільная, але Асія мусіць карміць пецярых дзяцей. Каб астудзіцца, яна п’е ваду з найбліжэйшай студні. Таксама частуе сваіх сябровак-мусульманак. Але Асія — хрысціянка, таму, на думку іншых жанчын, вада, з якой піла Асія, становіцца нячыстай. Падымаецца сварка, падчас якой нехта кідае: «Блюзнерства!» Прычына ўжо не ў вадзе. Асія, справакаваная работніцамі, якія з ёй працуюць, асмельваецца сказаць: «Езус памёр за грахі людзей на крыжы. А што зрабіў для людзей Мухамед?» З той хвіліны яе лёс быў ужо прадвызначаны.

14 чэрвеня 2009 года яна трапляе ў вязніцу.  З таго часу Асія чакае выканання прысуду ў невялікай камеры, пазбаўленай вокнаў і прыбіральні. У абарону Асіі Бібі адважыўся выступіць губернатар Пенджаба мусульманін Салман Тасеер, а таксама міністр па справах меншасцяў Пакістана Шанхаз Бхаці — адзіны хрысціянін у пакістанскім урадзе. Але яны абодва загінулі ў замахах, арганізаваных ісламскімі экстрэмістамі. Справа знаходзіць усё большую агалоску. За памілаванне жанчыны змагаюцца людзі з усяго свету. На інфармацыю пра экзекуцыю, што пагражае жанчыне ў Пакістане, адрэагавалі шматлікія арганізацыі па ахове правоў чалавека, французскія, брытанскія і нямецкія медыя...
 
(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.