Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл на Філіпінах папярэджвае насельніцтва аб небяспецы віруса Эбола |
20.10.2014 16:24 |
![]() Філіпінскія эксперты па ахове здароўя насцярожаныя, што вірус Эбола можа прыйсці ў краіну разам з працоўнымі мігрантамі, якія будуць вяртацца з сезонных прац. Больш за 10 мільёнаў філіпінцаў працуе за мяжой у якасці маракоў, медсясцёр, хатняй прыслугі і рабочых па будаўніцтве. Міністэрства аховы здароўя ў Маніле на мінулым тыдні запэўніла, што ўсе, хто вяртаецца з краін, дзе ёсць ачагі Эбола, будуць праходзіць спецыяльнае даследванне. Смяротны вірус Згодна з данымі, з часу адкрыцця вірусу Эбола ў 1976 годзе ён стаў прычынай некалькіх сур’ёзных эпідэмій. Вірус быў выяўлены ўпершыню ў раёне ракі Эбола ў Заіры, што і дало яму такую назву. У той год вірусам заразілася 318 чалавек, 280 з якіх памерла. Узровень смяротнасці захворвання, якое выклікана гэтым вірусам, вельмі высокі: падчас некаторых эпідэмій ён дасягаў 90 працэнтаў. На дадзены момант ахвярамі вірусу ў Афрыцы сталі больш за 4 тысячы людзей. Акрамя таго, выпадкі смерці зарэгістраваны ў іншых краінах, у тым ліку ў ЗША, Германіі. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.