Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новазнойдзеныя берасцяныя граматы могуць змяніць погляд на дынаміку хрысціянізацыі Русі
21.10.2014 17:11

13 берасцяных дакументаў XII-XIV стагоддзяў былі выяўленыя за мінулы палявы сезон пры археалагічных раскопках у Ноўгарадзе, а самая старажытная з іх, якая адносіцца да канца XI стагоддзя, можа распавесці навукоўцам новыя падрабязнасці аб дынаміцы хрысціянізацыі Старажытнай Русі, паведамляе сайт Інстытута археалогіі Расійскай Акадэміі навук.

«Мінулы палявы сезон у Ноўгарадзе прынёс археолагам вялікі ўраджай берасцяных грамат — экспедыцыя Інстытута археалогіі РАН выявіла 13 новых дакументаў, сярод якіх бухгалтарскія запісы, асабістыя і дзелавыя лісты», — гаворыцца ў паведамленні.

Усе дакументы былі знойдзены пры так званых ахоўных раскопах, якія ў абавязковым парадку праводзяцца перад будаўніцтвам.

Як падкрэсліў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства РАН Аляксей Гіпіус, які займаецца вывучэннем і чытаннем знойдзеных грамат, «знаходкі адлюстроўваюць розныя жанры берасцянога пісьменства, сярод якіх ёсць і лісты, і гаспадарча-фінансавыя запісы, хіба што царкоўных тэкстаў няма».

Адзін з дакументаў, які прыцягвае ўвагу навукоўцаў і, як мяркуецца, датуецца канцом XI стагоддзя, згадвае імя рамесніка — Пётр, не характэрнае для тагачаснай Русі.

На думку вучонага, гэтая знаходка ўяўляе сабой «надпіс на берасцяным кошыку» і можа змяніць ўяўленне гісторыкаў аб дынаміцы хрысціянізацыі ў Старажытнай Русі. «Мы думалі, што хрысціянскія імёны насілі пераважна прадстаўнікі наўгародскай эліты. А тут майстар, які робіць гэта кошык, носіць хрысціянскае імя. Гэта ўносіць некаторыя змены ў нашы ўяўленні аб дынаміцы хрысціянізацыі», — кажа Гіпіус.

Першая берасцяная грамата ў Ноўгарадзе была знойдзена ў ліпені 1951 года экспедыцыяй, якой кіраваў археолаг і гісторык Арцемій Арціхоўскі. Гэтая і наступныя знаходкі прымусілі вучоных не толькі ў карані перагледзець ўяўленне аб узроўні пісьменнасці наўгародцаў, а таксама аб іх мове і культуры, але і адкрылі некаторыя таямніцы паўсядзённага жыцця Старажытнай Русі.

Знойдзеную ў Ноўгарадзе берасцяную грамату напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска. У Беларусі берасцяныя граматы выяўлены ў Віцебску (кан.XIII ст.) і Мсціславе (пач. XIII ст.)

Паводле ria.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.