Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Іспаніі і Францыі пройдзе акцыя за вызваленне Асіі Бібі
22.10.2014 12:09

У Мадрыдзе 23 кастрычніка пройдзе акцыя ў падтрымку асуджанай на смяротнае пакаранне пакістанскай хрысціянкі Асіі Бібі. Мерапрыемства, якое адбудзецца перад будынкам амбасады Пакістана ў 19 гадзін, арганізавана платформай MasLibres.org, якая займаецца пытаннямі рэлігійнай свабоды.

У акцыі можна прыняць удзел як непасрэдна каля будынка амбасады Пакістана, так і онлайн — будзе весціся жывая трансляцыя. Асаблівая ўвага на мерапрыемстве будзе нададзена малітве. Як вынікае з паведамлення на сайце HazteOir.org, гэта будзе «ціхі сход», падчас якога прачытаюць «Ойча наш», псальмы і іншыя малітвы. Палітычныя плакаты і іншыя лозунгі, якія не маюць дачынення да тэмы свабоды рэлігіі забароненыя.

У Пакістане ў хрысціянскіх парафіях у нядзелю прачыталі малітву за вызваленне асуджанай па ілжывых сведчаннях Бібі. На мінулым тыдні апеляцыйны суд у Лахоры пацвердзіў смяротны прысуд праз павешанне, вынесены хрысціянцы ў лістападзе 2010 года.

Акцыя за вызваленне Бібі пройдзе 23 кастрычніка таксама і ў Парыжы. Арганізацыя «Хрысціянская салідарнасць» запрашае ўсіх жадаючых падтрымаць Бібі і памаліцца перад будынкам амбасады Пакістана аб свабодзе для яе і іншых асоб, несправядліва асуджаных па абвінавачванні ў «блюзнерстве».

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.