Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нью-Ёрку закладзены вуглавы камень святыні ў раёне Вежаў-блізнят
22.10.2014 14:29

Першы камень у падмурак новага будынка праваслаўнай царквы св. Мікалая на Манхэтане ў Нью-Ёрку заклаў праваслаўны арцыбіскуп Амерыкі Дзімітрый (Тракатэліс). Святыня была размешчана ў Граўнд Зэро, дзе ў 2001 годзе адбылася тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр.

Як паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенства, святыня, пабудаваная ў 1916 годзе, была адзіным храмам, разбураным падчас трагічнага здарэння.

18 кастрычніка ў цырымоніі закладання краевугольнага каменя праваслаўным архіепіскапам Амерыкі Дзімітрыем прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады горада і штата Нью-Джэрсі, іншых рэлігійных супольнасцяў, грэчаская дыяспара, дыпламаты з Грэцыі і Кіпра і блізкія ахвяраў тэракту, пра што паведаміў грэчаскі партал у Афінах.

Аўтар праекта новай святыні — вядомы іспанскі архітэктар Санц’яга Калатрава, які хоча пабудаваць «дом Бога любові і міру», у тым ліку ўключаючы ў праект мастацкія элементы з Сафіі і старажытнай Грэцыі». Будынак святыні павінен быць гатовы праз два гады, а кошт яго будаўніцтва разлічаны на суму ў 38 мільёнаў долараў.

Арцыбіскуп Дзімітрый назваў царкву сімвалам надзеі і сведчаннем перамогі Евангелля і выказаў спадзяванне, што святыня стане аб’ектам паломніцтва для хрысціян усіх канфесій.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.