Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Расіі набажэнствы на вуліцах прыраўнялі да мітынгаў |
23.10.2014 11:57 |
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які вызначае месцы, дзе можна праводзіць рэлігійныя мерапрыемствы без дадатковага паведамлення. Пра гэта са спасылкай на «Інтэрфакс» паведамляе lenta.ru. Пры гэтым рэлігійныя абрады ў публічных месцах неабходна будзе ўзгадняць у парадку, усталяваным для мітынгаў і шэсцяў. Згодна з законам набажэнствы і іншыя рэлігійныя абрады можна свабодна праводзіць у будынках і на зямельных участках, якія належаць рэлігійным арганізацыям, у месцах паломніцтва, на могілках, у крэматорыях, у жылых памяшканнях, а таксама на тэрыторыях рэлігійных арганізацый. (IJS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.