Усходнія каталіцкія біскупы правялі пасяджэнне ў Львове |
28.10.2014 14:54 |
Усходнія каталіцкія іерархі Еўропы нагадалі пра права на душпастырскую апеку над сваімі вернікамі ва ўсім свеце і абвяшчэнне Евангелля тым, хто яго не ведае. Пра гэта гаворыцца ў пасланні лідараў Усходніх Касцёлаў, апублікаваным па выніках іх штогадовага пасяджэння, якое адбылося ў Львове 24-26 кастрычніка па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У дакуменце адзначаецца, што падзел, існуючы паміж хрысціянамі, з’яўляецца «эклезіялагічнай анамаліяй, якая не можа лічыцца нормай жыцця і місіі Касцёла». Лідары Усходніх Касцёлаў выказалі жаданне дыялогу з Праваслаўнымі Цэрквамі і падзялілі з імі «заклапочанасць па прычыне культурных і грамадскіх тэндэнцый, якія вядуць да дэхрысціянізацыі Еўропы».Удзельнікі львоўскай сустрэчы нагадалі, што мір на Блізкім Усходзе не будзе дасягнуты без умяшання міжнароднай супольнасці на карысць забеспячэння свабоды веравызнання і сумлення і інвеставання ў выхаванне новых пакаленняў, здольных да дыялогу. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AYU) |