Каталіцкая асацыяцыя Signis атрымала кананічны статус |
30.10.2014 13:27 |
Міжнародная каталіцкая асацыяцыя для камунікацыі Signis атрымала кананічны статус. Адпаведныя дэкрэты Папскай рады па справах свецкіх былі ўручаны яе кіраўнікам падчас ўрачыстай цырымоніі ў Ватыкане 28 кастрычніка. «Signis паклікана выхоўваць свецкіх католікаў, працуючых у СМІ, каб яны былі сапраўднай соллю і святлом, а таксама зачынам, здольным змяніць свет знутры. Ваша хрысціянскае сведчанне важна і для Касцёла, і для свету. Касцёл патрабуе гэтага і разлічвае на вас, як на частку сваёй місіі евангелізацыі сучаснага свету», — сказаў падчас цырымоніі старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |