Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Духавенства ў сацыяльных сетках: плюс ці мінус?
04.11.2014 11:12
Італьянскае каталіцкае выдавецтва святога Паўла апублікавала кнігу а. Паоло Падрыні «Сацыяльныя сеткі і манаская падрыхтоўка. Практычнае кіраўніцтва». Напярэдадні прэзентацыі кнігі ў Папскім Латэранскім універсітэце яе аўтар — спецыяліст у галіне лічбавай культуры — распавёў карэспандэнту Ватыканскага радыё пра ролю інтэрнэту ў станаўленні хрысціян :

«Наша жыццё — гэта жыццё ў супольнасці. Сацыяльныя сеткі — гэта месцы, дзе выбудоўваюцца нашы адносіны. Калі ж яны руйнуюць наша ўспрыманне жыцця ў супольнасці, інтэрнэт ператвараецца ў месца ўцёкаў. Мы павінны непакоіцца, калі сетка рызыкуе ператварыцца ў паралельнае жыццё».

Айцец Падрыні адзначыў, што сацыяльныя сеткі ўзбагачаюць магчымасці чалавека, перамяшчаючы ўскраіны да цэнтра. Па сутнасці, яны з’яўляюцца спосабам, якім «Пан выштурхвае нас з нашых часам убогіх светаў». Існуюць выдатныя сведчанні «разумнага і творчага выкарыстання сеткі духавенствам, але ў цэлым, — адзначыў кс. Падрыні, — мы маем патрэбу ў інтэграваным выхаванні. Асцярогі рэктараў семінарый аб тым, што семінарысты праводзяць зашмат часу ў інтэрнэце, могуць быць цалкам абгрунтаванымі, аднак варта задацца пытаннем: наколькі паўнапраўна прысутнічае гэтая тэма ў выхаваўчых праграмах? Калі яна наогул не ўяўляе сабой табу, то перад намі яшчэ вельмі доўгі шлях».

«Для нас, святароў, нішто не можа заставацца па-за пастырскім кантэкстам, — падкрэсліў аўтар кнігі, — калі мы пачынаем падзяляць рэчы ў нашым жыцці, нешта перастае працаваць і ўзрастае небяспека, што ў выніку што-небудзь апынецца ў запусценні».

«У інтэрнэце вельмі шмат малітоўных груп. Калі добра падумаць, то малітва, па сутнасці, з’яўляецца самай што ні ёсць віртуальнай рэччу, але таксама і рэальнай: да яе нельга дакрануцца, але яна мае сілу; яна нябачная, але яна існуе», — дадаў а. Падрыні.

Вопыт малітвы ў сетках, адзначыў святар, важны і можа прыносіць плён, ён дапамагае сканцэнтраваць нашы надзённыя клопаты і ўсвядоміць адказнасць за ўласныя словы. Пастыр, які шырока выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі, павінен таксама разумець, што мэта яго прысутнасці ў сетцы — не стварэнне пазітыўнага ўражання на моладзь, але перш за ўсё яго сведчанне», — падкрэсліў а. Паоло Падрыні.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.