Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітоўная мабілізацыя аб супакоі і нацыянальным прымірэнні аб’яўлена ў Буркіна Фасо |
05.11.2014 11:37 |
![]() Напружаная сітуацыя была выклікана хваляй агульнацыянальных выступленняў супраць увядзення ўрадам заканадаўчых змен, дзякуючы якім прэзідэнт Блэза Кампаарэ, які займае сваю пасаду на працягу 27 гадоў, будзе мець права прэтэндаваць на новы тэрмін. Існуюць асцярогі, што супрацьстаянне паміж урадавымі сіламі і апазіцыяй можа прывесці да павелічэння гвалту. Заклікаючы да малітвы, арцыбіскуп Уагадугу (сталіцы Буркіна Фасо) заахвочвае таксама да канструктыўнага дыялогу і сапраўднага клопату аб дабрабыце краіны. «Мы ўсе нясём адказнасць за будучыню нашай краіны, і павінны пераадолець гэтыя цяжкія моманты», — напісаў у сваім пасланні кардынал Філіп Уэдраога. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.