Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бацька 12 сыноў марыць пра дачку
07.11.2014 12:12

Сямейная пара з Заходняга Мічыгана не страчвае надзеі, што ў іх калі-небудзь будзе дачка.

Джэй і Катэры Швандт — шчаслівыя бацькі 12 сыноў. Сёння Катэры цяжарная трынаццатым дзіцём, але згодна з сямейнай традыцыяй не хоча даведвацца пра пол будучага немаўляці, якое павінна з’явіцца на свет у маі наступнага года. Нават калі зноў народзіцца хлопчык, сям’я Швандт не будзе расчараваная, бо лічыць, што галоўнае — не пол дзіцяці, а яго здароўе.

Пра гэта са спасылкай на NBC News паведамляе mail.ru.


«Калі б у нас нарадзілася дзяўчынка, гэта быў бы шок», — кажа місіс Швандт. — Я, калі шчыра, ужо даўно не веру, што такое магчыма».

«Вядома, калі б у нас быў выбар, мы б хацелі дачку, — прызнаўся бацька сям’і. — Было б забаўна назіраць, як расце дзяўчынка ў акружэнні 12 братоў. Але для нас важней, каб дзіця нарадзілася здаровым».



«Мне падабаецца быць цяжарнай — я паўжыцця знаходжуся ў гэтым стане, ён зусім асаблівы. Акрамя таго, мы веруючыя католікі і не выкарыстоўваем сродкі кантрацэпцыі», — прызнаецца Катэры.

Сёння самаму малодшаму сыну з сям’і Швандт — адзін год, а старэйшаму — 22.

На недахоп сілы і часу сям’я не скардзіцца. У Катэры было 13 родных братоў і сясцёр, таму да мітусні ў доме ёй не прывыкаць.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.