25 гадоў таму адбылася гістарычная сустрэча Яна Паўла II і Міхаіла Гарбачова |
27.11.2014 18:18 |
25 гадоў таму Папа Ян Павел II прыняў у сябе Міхаіла Гарбачова, які стаў першым савецкім лідарам, што прыбыў з афіцыйным візітам у Ватыкан. Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, сустрэча хоць і насіла афіцыйны характар, яна стала нечым большым, чым проста прыватнай аўдыенцыяй, хоць не мела статусу дзяржаўнага візіту, паколькі тады Савецкі Саюз і Святы Пасад не падтрымлівалі дыпламатычных адносін. І таму, вядома, не было ніякага афіцыйнага прывітання і разам не віселі савецкі і ватыканскі сцягі. Але тонкасці пратакола не пашкодзілі гістарычнаму значэнню сустрэчы. Вышэйшы прадстаўнік ваяўнічай атэістычнай ідэалогіі аказаў пашану Папе, які нястомна асуджаў камунізм як прадукт зла. (IL) |