Пратэстанцкага пастара з Бутана судзяць за паказ фільма пра Хрыста |
03.12.2014 12:34 |
Турэмны тэрмін за «публічны паказ хрысціянскага фільма без адпаведнага
дазволу» і «незаконны збор сродкаў» пагражае пратэстанцкаму пастару з
Бутана. Паводле інфармацыі Open Doors, справа пастара Тандзіна Ванг’яла
разглядаецца ў судзе акругі Самцэ. Яго жонка і сыны выступаюць у якасці
сведкаў.
У сакавіку пратэстанцкі пастар Тандзін і яго памочнік пастар Давід паказалі ў хатняй царкве фільм пра Хрыста. Сусед падаў скаргу ў паліцыю.
У верасні абодва былі прызнаны вінаватымі судом Дарокха. Пастар Давід заплаціў штраф і быў выпушчаны на свабоду, а пастару Тандзіну пагражае 3 гады турмы. Аплаціць штраф замест турэмнага зняволенне яму не дазволілі.
Тандзін стаў першым хрысціянскім пастарам, які спрабуе адстаяць свае правы ў Бутане, дзе дзяржаўнай рэлігіяй з’яўляецца будызм. Дзяржава так і не дала афіцыйны статус хрысціянскім рэлігійным арганізацыям, бо закон абвяшчае, што іх існаванне павінна «абараняць духоўную спадчыну краіны». Хрысціянскія сем’і ў Бутане праводзяць свае малітвы і абрады ў прыватных дамах.
Бутан знаходзіцца на 31-м месцы індэкса пераследаў Open Doors, які ў цэлым налічвае 50 краін, у якіх хрысціян пераследуюць найбольш часта.
Паводле розных звестак, хрысціяне ў Бутане складаюць ад да 0,9% да 2,4% насельніцтва, большасць з іх — пяцідзясятнікі. 84% жыхароў Бутана вызнаюць будызм, 11% — індуізм, каля 3% належаць да анімістычных культаў.
(AYU)
|