Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Актывістка Femen, якая агалілася ў кёльнскім саборы падчас Імшы 24 снежня, аштрафавана на 1200 еўра
04.12.2014 11:05

Немка Жазэфіна Маркман, актывістка жаночай арганізацыі Femen, аштрафавана на 1200 еўра за акцыю пратэсту ў кёльнскім саборы падчас Імшы-пастэркі.

Пра гэта паведамляе газета Зюддэйчэцайтунг.

24 снежня 2013 года актывістка Femen выбегла ў прэзбітэрый і, узлезшы на алтар, у напаўаголеным выглядзе пачала свой пратэст. Свой учынак дзяўчына патлумачыла пратэстам супраць Каталіцкага Касцёла і асабіста кардынала Ёахіма Майснера, якія нібыта не паважаюць правы жанчын.

Суд над парушальніцай завяршыўся толькі нядаўна. 21-гадовай Жазэфіне Маркман пагражала да трох гадоў турэмнага зняволення або грашовы штраф.

У выніку дзяўчына абвінавачана ў «перашкодзе ажыццяўлення рэлігійных практык» і павінна выплаціць штраф у памеры 1200 еўра.

(ILS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.