Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянскія святыні ў Іраку сталі вязніцамі
04.12.2014 11:14

Некаторыя хрысціянскія cвятыні ў Масуле зноў напоўніліся зняволенымі. Да чэрвеня Масул быў важным хрысціянскім цэнтрам у Іраку. Цяпер ён знаходзіцца пад уладай ісламскай дзяржавы, якая кіруецца строгай інтэрпрэтацыяй Карана.

Пра гэта паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Хрысціян, як рабоў, выганялі ці забівалі, з касцёлаў былі прыбраны крыжы і ўсё сакральнае аздабленне. Некаторыя святыні, многія з якіх мелі гістарычнае значэнне, узарвалі, каб сцерці сляды прысутнасці хрысціян. Цяпер некаторыя з іх ператварыліся ў вязніцы. У кляштары св. Юрыя зрабілі турму для жанчын. Ёсць падазрэнне, што там адбываюцца згвалтаванні.

Масул — горад на поўначы Ірака, большасць вернікаў у якім складаюць мусульмане, аднак з самага заснавання ў горадзе жылі асірыйскія хрысціяне, а таксама хрысціяне арабскага паходжання.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.