Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малдова: біскуп каментуе паслявыбарную сітуацыю ў краіне
04.12.2014 13:05

Праеўрапейская скіраванасць з’яўляецца правільнай, але на сёння для Малдовы найбольш патрэбны мір. Такім чынам пракаментаваў вынікі апошніх выбараў у гэтай краіне біскуп Кішынёва Антон Коша.

Галасаванне падчас парламенцкіх выбараў у Малдове, якое адбывалася 30 лістапада, паказала, што выбары выйграў праеўрапейскі бок, хоць паасобку найбольш галасоў атрымала прарасійская сацыялістычная партыя.

На думку біскупа, гэтыя вынікі адлюстроўваюць намаганні Масквы ўтрымліваць Малдову ў сваёй сферы ўплываў, воддаль ад НАТА і Еўрапейскага саюза. На сёння, па словах іерарха, важна, каб краіна не змяніла кірунку, які быў абраны на працягу мінулых гадоў.

«Мы патрабуем сур’ёзных палітыкаў, а не тых, хто гуляецца ў палітыку, адзін раз абіраючы Еўропу, а другі раз Расію, — сказаў іерарх для агенцтва SIR. — Малдаўская палітычная эліта ўжо абрала Еўропу і большасць насельніцтва таксама яе падтрымлівае. З Еўропай нас аб’ядноўваюць асноўныя каштоўнасці і надзеі на пабудову сапраўднай дэмакратыі, ліквідацыі карупцыі і павагі да чалавечай годнасці».

Ардынарый Кішынёўскай дыяцэзіі адзначае, што Малдова з’яўляецца найбольш беднай краінай старога свету і што нельга разлічваць на еўрапейскую дапамогу для тых, хто патрабуе. «Але існуе надзея, што ў Еўропе Малдова зможа хутчэй акрыяць, — дадаў біскуп Антон Коша. — Мы разлічваем на гаспадарчае ўзмацненне, на добрааплачваемую працу. Як Касцёл мы абралі дарогу салідарнасці з беднымі, але мы не можам звесці ўсё толькі да апякунства. Нашы бедныя патрабуюць эканамічнага развіцця з інвестыцыямі і стварэннем месцаў працы».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.