Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнікі розных канфесій запісалі сумесны відэаролік аб прымірэнні Украіны
10.12.2014 12:07

Прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій і супольнасцяў Днепрапятроўшчыны паўдзельнічалі ў здымках роліка аб прымірэнні ва Украіне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Днепрапятроўскай епархіі УПЦ.

Фільм быў створаны супольнасцю царквы імя іконы Божай Маці Іверскай Днепрапятроўскай епархіі Украінскай Праваслаўнай Царквы пры дапамозе дабрачыннага фонда «Востраў надзеі».



Гендырэктар Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Валянцін Чанглі падкрэсліў, што ніхто з прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцяў Днепрапятроўскай вобласці не адмовіўся ад удзелу у роліку: ні прадстаўнікі грэчаскай супольнасці, ні армянскай супольнасці, ні праваслаўныя хрысціяне, ні католікі, ні юдэі, ні мусульмане.

Настаяцель царквы імя іконы Божай Маці Іверскай айцец Мікалай Нясправа адзначыў, што адным з важных сімвалаў роліка з'яўляецца хлеб.

«Ідэя фільма — дакрануцца да глыбокіх каштоўнасцяў нашага жыцця. Апрача сям'і, радзімы, мы яшчэ кажам аб адным важным элеменце, які прысутнічае ва ўсіх культурах — мы кажам пра хлеб. Хлеб з'яўляецца сімвалам дабрабыту, дастатку і нават сяброўства, у нейкай ступені ён з'яўляецца сакральным. Тая зямля, якая акроплена дабрадатнай расой, дорыць благаслаўлёны хлеб, зямля, якая апалена і акроплена крывёй, не зможа нарадзіць хлеб», — падкрэсліў святар.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.