Віншавальныя паштоўкі на Божае Нараджэнне, якія рассылаюць мясцовыя
саветы ў Брытаніі, перасталі насіць рэлігійны падтэкст, паведамляе The
Telegraph. Згодна з даследаваннямі, якія правёў «Хрысціянскі інстытут», брытанскія мясцовыя саветы аддаюць перавагу таму, каб рабіць рассылку паштовак з віншаваннем на Божае Нараджэнне без рэлігійнага падтэксту, з-за перасцярог пакрыўдзіць прадстаўнікоў іншых канфесій.Толькі крыху больш за палову саветаў, якія прымалі ўдзел у даследаванні, узгадалі ў паштоўках слова «Божае Нараджэнне».
Гэта тлумачыцца тым, што мясцовыя ўлады заклапочаны паліткарэктнасцю пытання.
Вынікі даследавання сталі прычынай абвінавачванняў дзяржаўных органаў Вялікабрытаніі ў тым, што тыя забыліся пра сапраўднае значэнне Божага Нараджэння і спрабуюць «зарэтушаваць» сутнасць свята.
Разам з тым іншыя прадстаўнікі мясцовых уладаў выказваюць здзіўленне такімі паводзінамі.
«У рэшце рэшт, Божае Нараджэнне — гэта хрысціянскае свята. Не думаю, што камусьці з-за гэтага трэба прасіць прабачэння і хвалявацца, ці не будзе гэта непаліткарэктным»,— адзначае Мары Хэмілтон, старшыня аднаго з мясцовых саветаў.
На сёння Вялікабрытанія з'яўляецца шматнацыянальнай поліканфесійнай краінай, як, магчыма, ніколі раней у гісторыі. Вядома, што ў гэтым годзе некаторыя брытанскія ўстановы забаранілі ўпрыгожванні офісаў з-за перасцярогі, што людзі, якія не вызнаюць хрысціянства, будуць адчуваць сябе абдзеленымі. Апрача таго, некаторыя карпарацыі адмовіліся ад алкагольных напояў на святочных карпаратывах, каб праявіць павагу да сваіх калег-мусульман. Паводле ria.ru, (AYU)
|