У Бангладэш адкрыўся першы каталіцкі ўніверсітэт |
10.12.2014 17:02 |
Першы ў Бангладэш каталіцкі ўніверсітэт адкрыўся ў сталіцы краіны — Дака. 9 снежня ў Notre Dame University Bangladesh (NDUB) пачаліся заняткі. Універсітэт, заснаваны Місіянерамі Святога Крыжа, налічвае 283 навучэнцы і 24 выкладчыкі. На дадзены момант у навучальнай установе выкладаецца англійская мова, эканоміка, права, філасофія і менеджмэнт, паведаміла агенцтва AsiaNews. 4 снежня была праведзена цырымонія адкрыцця ўніверсітэта, якую наведала каля 350 чалавек. Ганаровым госцем стаў былы біскуп Дака Паўлінус Коста. Святар Бенджамін Коста, віцэ-канцлер ўніверсітэта, падзякаваў ураду і дабрачынцам, якія паспрыялі адкрыццю NDUB. (AYU) |