Алі Агджа наведаў магілу св. Яна Паўла ІІ |
29.12.2014 17:14 |
Алі Агджа, былы турэцкі тэрарыст, які ў 1981 годзе спрабаваў забіць Яна Паўла ІІ, 27 снежня ўсклаў кветкі на яго магіле ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Былы кілер зрабіў гэта ў 31-ю гадавіну сустрэчы з Пантыфікам, які наведаў яго ў рымскай турме «Рэбібія» і ў прыватнай размове сказаў , што дараваў яму за спробу забіцця. Намеснік Залы Друку Апостальскай Сталіцы айцец Чыра Бэнэдэцціні праінфармаваў, што візіт Агджы пры магіле св. Яна Паўла ІІ працягваўся некалькі хвілін. Прадстаўнік Святога Пасаду дадаў, што Агджа без праблем мог увайсці ў базыліку, таму што ў Ватыкане супраць яго не праводзіцца аніякі судовы разбор. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|