Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Самая вялікая ў свеце жывая батлейка размясцілася на вуліцах італьянскага Матэры |
05.01.2015 14:00 |
У паўднёваітальянскім горадзе Матэра - абраным еўрапейскай культурнай сталіцай 2019-га года - адкрыта самая вялікая ў свеце жывая калядная батлейка. Яе размясцілі ў Старым горадзе і ў пячорах раёна Сасо.
У "жывой пячоры" працягласцю 5 кіламетраў удзельнічае каля 400 персанажаў. Пра гэта паведамляецца на рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. У гэтым годзе такая батлейка пад назвай "Ідзі за Бэтлеемскай зоркай" зладжана ў пяты раз. «Жывая батлейка перш за ўсё нагадвае пра Бэтлеемскую зорку, якая паказвае святло, што дапамагае выправіцца ў шлях, у які і выпраўляецца наша грамада ў апошнія дзесяцігоддзі, - пракаментаваў духоўнае значэнне "Жывой батлейкі" арцыбіскуп Матэры і Ірсіны Сальваторэ Лігорыё. - Па словах Папы Паўла VI, сапраўдная культура - гэта культура любові. Менавіта гэтая культура мае значэнне ў жыцці мясцовай касцёльнай супольнасці, якая адзначаецца глыбока чалавечымі адносінамі і ўменнем прымаць адзін аднаго, жывучы вялікімі чалавечымі і хрысціянскімі каштоўнасцямі. "Жывая батлейка" ў Матэры - гэта і праява народнай рэлігійнасці мясцовых жыхароў". Італьянскі горад Матэра вядомы ідэальнымі сцэнамі для тэатральных дзеянняў, якімі неаднаразова карысталіся і кінематографы. Напрыклад, тут былі зняты знакамітыя "Мукі Хрыста" Мэла Гібсана, а таксама "Евангелле ад Мацвея" П'ера Паола Пазаліні. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.