Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аўшвіцы зафіксаваны рэкорд наведвальнасці |
08.01.2015 13:54 |
2014 год стаў рэкордным па колькасці наведванняў былога канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц. Як паведамляе нямецкая служба Ватыканскага радыё са спасылкай на музей у Аўшвіцы-Біркенаў, лічба ў 1, 5 мільёнаў наведвальнікаў, зафіксаваная ў мінулым годзе, можа стаць рэкорднай лічбай наведвання былога «лагера смерці». Мемарыял Аўшвіц-Біркенаў лічыцца сусветным сімвалам Халакосту і злачынстваў Другой сусветнай вайны. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.