Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Археолагі знайшлі магчымае месца суда над Езусам Хрыстом
08.01.2015 14:10

Падчас раскопак у Іерусаліме археолагі знайшлі часткі будынка, у якім, як мяркуецца, адбываўся суд над Езусам Хрыстом. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Ізраільскія навукоўцы натыкнуліся на гэтую знаходку выпадкова, так як мэтай іх працы было праверыць землі на прадмет каштоўнасцяў, якія можна пашкодзіць, пашыраючы тэрыторыю музея «Вежа Давіда».

Будынак, фрагменты якога знайшлі археолагі, быў палацам цара Ірада, дзе, магчыма, жыў Понцій Пілат і таму там мог праводзіцца суд над Езусам.

Навукоўцы адзначаюць, што гэта месца толькі адно з магчымых, аднак для многіх хрысціянаў яно можа аказацца адным з ключавых пры пілігрымцы на Святую Сям’ю.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.