У ЗША прайшоў марш у абарону ненароджаных дзяцей |
23.01.2015 12:27 |
22 студзеня ў Вашынгтоне прайшоў «Марш за жыццё». З гэтай нагоды Папа Францішак у твіт-паведамленні адзначыў, што «кожнае жыццё — гэта дар». Сёлета тысячы ўдзельнікаў маршу прайшлі вуліцамі амерыканскай сталіцы, каб у чарговы раз звярнуць увагу на каштоўнасць чалавечага жыцця і недапушчальнасць яго знішчэння праз аборты. Штогадовы «Марш за жыццё» арганізоўваецца ў Злучаных Штатах ужо ў 42-і раз. Традыцыйна ён праходзіць 22 студзеня, у гадавіну легалізацыі абортаў Вярхоўным судом краіны ў 1973 г. Маршу папярэднічае малітоўнае чуванне, якое на працягу некалькіх апошніх гадоў ахоплівае ўсе дыяцэзіі ЗША. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |