Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мусульманскі святар назваў сэлфі грахом |
28.01.2015 11:41 |
Мусульманскі святар аб’явіў сэлфі грахом, дадаўшы, што гэта прыкмета ганарлівасці і высакамернасці. Паводле яго слоў, аўтары сэлфі патрабуюць сацыяльнага прызнання і фотаздымкі дапамагаюць ім адчуваць сябе лепш за іншых. Пра гэта са спасылкай на газету Daily Mail паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by. Інданезійскі святар Фелікс Cіаў апублікаваў у сваім твітары серыю запісаў, у якіх тлумачыцца, чаму варта пазбягаць сэлфі. Асабліва ён асудзіў фотаздымкі, якія робяць мусульманскія жанчыны, назваўшы іх «нячыстымі». «Мы падвергліся найбольш цяжкаму граху — высакамернасці», — сказаў святар. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.