Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Англійскі арцыбіскуп Бернард Лонглі пракаментаваў біскупскае прызначэнне жанчыны ў Англіканскай Царкве
28.01.2015 12:43

«Пасвячэнне ў Лондане першай жанчыны біскупам Англіканскай Царквы не перашкаджае нам працягваць экуменічны дыялог», — паведаміў арцыбіскуп Бернард Лонглі, які адказвае за пытанні ў справе экуменізму ў епіскапаце Каталіцкага Касцёла ў Англіі і Уэльсе. Пасвячэнне адбылося ўчора, на наступны дзень пасля заканчэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

І Каталіцкі Касцёл, і Усходнія Цэрквы ўжо даўно адзначаюць, што распаўсюджанне біскупскіх абавязкаў на жанчын з’яўляецца новай і неадольнай перашкодай на шляху да адзінства.

У інтэрв’ю для Ватыканскага радыё арцыбіскуп Бернард Лонглі нагадаў, аднак, што гэта падзея не стала вялікім шокам. Жанчыны біскупы ўжо існуюць у іншых правінцыях Англіканскай Царквы. Іерарх прызнаўся, аднак, што гэта можа быць успрынята як зачыненне дзвярэй падчас размовы. «Тым не менш, Каталіцкі Касцёл не мае намеру адмаўляцца ад узаемных адносін», — падкрэсліў арцыбіскуп Лонглі.

«Зразумела, што пасвячэнне жанчын у святары і біскупы ў Англіканскай Царкве з’яўляецца новым выклікам для нас, — сказаў арцыбіскуп Лонглі. — Хтосьці можа сказаць, што гэта новая перашкода для нашага дыялогу. Гэта падзея, аднак, не можа спыніць нас ад працягвання дыялогу, у якім мы даўно прымаем удзел. Мы надалей хочам імкнуцца да экуменізму і маліцца за поўнае і бачнае адзінства Царквы. Хоць мы разумеем, што зараз дасягненне гэтай мэты значна больш аддалена, чым 40 гадоў таму, калі справа толькі пачыналася.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.