Палата прадстаўнікоў ЗША ухваліла праект аб забароне фінансавання абортаў з узносаў падаткаплацельшчыкаў |
28.01.2015 15:09 |
«Рашучы крок у падтрымку ненароджанага чалавечага жыцця, які адлюстроўвае волю амерыканскага народа»: так кардынал Шон О'Мэлі, арцыбіскуп Бостанскі і прэзідэнт Камітэта абароны жыцця пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША, пракаментаваў адабрэнне Палатай прадстаўнікоў законапраекта аб забароне аплаты абортаў падаткаплацельшчыкамі. Гаворка ідзе аб выключэнні аборту з дзяржаўнага фінансавання і аб адмене таямніцы страхавання з мэтай забеспячэння поўнай галоснасці ў тым, што тычыцца фінансавання паслуг па спыненні цяжарнасці. Да гэтага часу страхавая кампанія магла не ўдакладняць сваім кліентам, якімі б ні былі іх маральныя і рэлігійныя перакананні, суму узносаў, якія могуць пайсці на калектыўны фінансаванне гэтых так званых паслуг, уключаных у меры па прафiлактыцы здароўя жанчын.Законапраект быў ухвалены 22 студзеня большасцю галасоў: 249 прагаласавалі «за» і 179 - «супраць». Напярэдадні гэтага важнага галасавання кардынал О'Мэлі звярнуўся да членаў Кангрэса з заклікам падтрымаць законапраект. Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|