Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Марока арыштавалі былога мусульманіна, які прыняў хрысціянства
29.01.2015 10:49

На вакзале мараканскага Тэса афіцэры службы бяспекі затрымалі маладога чалавека з Бені-Мелал, які падазраецца ў распаўсюджванні хрысціянства. Паводле інфармацыі «L'Observatoire de la Christianophobie», падчас дагляду ў яго чамадане былі выяўленыя Бібліі і іншая хрысціянская літаратура.

11-гадзінны допыт у паліцэйскім участку Феса выявіў, што за маладым чалавекам сочаць ужо даўно. Паліцыя ў курсе яго частых паездак. Пасля доўгага допыту з-за адсутнасці доказаў затрыманага адпусцілі і ён вярнуўся ў Бені-Мелал.

На думку праваабаронцаў Мараканскай асацыяцыі правоў чалавека (AMDH), магчымасць асудзіць маладога чалавека ўсё яшчэ існуе. Яго справай займаецца паліцыя Бені-Мелал. Калі высветліцца, што ён займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод мараканцаў, яго могуць асудзіць. Пакаранне для «тых, хто падманным шляхам спрабуе пахіснуць веру мусульманіна або звярнуць яго ў іншую рэлігію, або выкарыстоўвае яго слабасць ці патрэбы, а таксама навучальныя ўстановы, бальніцы, прытулкі і дзіцячыя дамы для прапаведвання», складае ад 6 месяцаў да 3 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры ад 100 да 500 дырхамаў (9-45 €).

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.