Венесуэла: напады на чатыры святыні ў Мерыдзе |
02.02.2015 17:32 |
У венесуэльскім горадзе Мерыда чатыры каталіцкія святыні сталі аб’ектамі вандалізму. Касцёлы былі закіданы бутылкамі з гаручымі сумесямі, а іх сцены былі распісаныя зневажальнымі графіці ў адрас Апостальскага Нунцыя манс. Альдо Джардана, які знаходзіўся ў гэтым горадзе з нагоды 30-годдзя візіту св. Яна Паўла ІІ. Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва «Fides» апублікавала заяву мясцовага студэнцкага руху, які асудзіў «подлую і баязлівую атаку», ад якой у выніку пацярпелі будынкі касцёлаў: «Гэты напад з мэтай пасеяць страх сярод вернікаў Мерыды павінен быць асуджаны ўсімі. Напад на месца веры — гэта агрэсія супраць свабоды веравызнання і супраць гістарычнай спадчыны Мерыды». Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|