Часопіс «Charlie Hebdo» часова прыпыняе працу |
04.02.2015 21:23 |
Рэдакцыя французскага сатырычнага часопіса «Charlie Hebdo», у якой у пачатку студзеня адбыўся тэракт і якая ўвесь гэты час была ў цэнтры ўвагі грамадскасці, праінфармавала аб тым, што ў бліжэйшы час часовы прыпыніць сваю працу. Як паведамляе партал gosc.pl, афіцыйнай прычынай часовага перапынку ў працы стане адпачынак рэдакцыі. «Нашы супрацоўнікі вычарпаныя», — дадаюць у часопісе. 7 студзеня ў бюро рэдакцыі ўварваліся тэрарысты і застрэлілі 12 чалавек, у тым ліку і асноўных мастакоў сатырыстычнага часопіса. Нападнікі на рэдакцыю былі забітыя праз два дні ў паліцэйскай аблаве. Першы выпуск «Charlie Hebdo» пасля трагічных падзей быў выпушчаны ў рэдакцыі газеты «Liberation» рэкордным тыражом у 7 мільёнаў экземпляраў. Перад нападам часопіс выходзіў накладам у 60 тысяч асобнікаў. (IL) |