Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў Аўстрыі прымуць удзел 220 святароў з 16 краін свету
05.02.2015 12:20

Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе пройдзе ў Вене 23-27 лютага. Фаварытам турніру лічыцца Польшча, якая сёлета будзе абараняць заваяваны летась у Беларусі тытул.

У ліку верагодных кандыдатаў на перамогу таксама Боснія, Партугалія і Харватыя. Замагацца за месца ў тройцы будзе і каманда з Беларусі.

Як паведамляе нямецкая рэдакцыя Ватыканскага радыё, у спаборніцтве прымуць удзел 220 святароў з 16 краін, у тым ліку і Беларусі, а таксама Казахстана і Албаніі, дзе католікі не з’яўляюцца рэлігійнай большасцю.

Каманда Польшчы — фаварыт чэмпіянату

Упершыню Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе прайшоў у 2004 годзе ў Айзенштаце. Мэта спаборніцтваў — у спрыянні міжкультурнаму абмену паміж прадстаўнікамі розных царкоўных традыцый.

На леташнім чэмпіянаце, які праходзіў у беларускім горадзе Лідзе, Беларусь заняла ганаровае чацвёртае месца.

Падрыхтаваў Ілья Лапато
фота Вікторыі Мішкура

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.