Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У В'етнаме парушаюцца правы людзей на рэлігійную свабоду
10.02.2015 11:09

У В'етнаме парушаюцца правы чалавека, у тым ліку права на рэлігійную свабоду. Пра гэта паведамляюць пазаўрадавыя арганізацыі, якія працуюць у краіне.

Спецыяльны даклад на гэтую тэму, разглядаючы мінулы год, паўстаў з форума, у якім удзельнічалі 24 нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі. У дакуменце пералічаны выпадкі пераследу і неправамерных дзеянняў з боку ўладаў у дачыненні да апазіцыянераў і праваабаронцаў, у тым ліку прынамсі налічваецца 105 вязняў сумлення.

Калі справа даходзіць да рэлігійнай палітыкі, у справаздачы згадваюцца выпадкі забароны дзейнасці рэлігійных аб'яднанняў або жорсткага збіцця, у прыватнасці, будысцкіх манахаў, а таксама разбурэнне аб'ектаў культу. Сумнае месца займае артыкул В'етнамскага Крымінальнага кодэкса № 79 аб падрыўной дзейнасці.

Сярод тых, хто падпісаў дакумент, таксама пратэстанцкія і будысцкія рэлігійныя арганізацыі. Яны заклікаюць міжнародную супольнасць звярнуць увагу на В'етнам, які належыць да Савету па правах чалавека ААН, каб прымаў пад увагу дакументы, якія былі ратыфікаваны.

Савет па правах чалавека ААН — міжурадавы орган у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які быў створаны 15 сакавіка 2006 і з'яўляецца пераемнікам Камісіі па правах чалавека ААН. Галоўная мэта Савета — разглядаць парушэнні правоў чалавека і выносіць адпаведныя рэкамендацыі. Ён складаецца з 47 дзяржаў-членаў ААН.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.