13 лютага да Дня святога Валянціна на вялікі экран выходзіць кінаверсія нашумелага адкрытага эратычнага рамана «50 адценняў шэрага». На хрысціянскім сайце, які выступае за абарону ненароджанага жыцця, заклікаюць падпісаць петыцыю, каб байкатаваць фільм.
Сам раман, які быў выпушчаны шматмільённымі накладамі па ўсім свеце, у пазітыўным святле наглядна адлюстроўвае садамазахісцкія адносіны паміж маладой і безабароннай студэнткай Анастасіяй і мільярдэрам Крысціянам Грэем, паведамляецца на сайце тэлеканала ВЕРА24.
Крытыкі ўжо ахарактарызавалі раман як жанчынаненавісніцкі, антырамантычны і парнаграфічны, які прапагандуе эксплуатацыю і сексуальны гвалт, і таму няма прадпасылак чакаць, што фільм будзе іншым.
Рэклама фільма праводзіцца вельмі актыўна, і мала хто звяртае ўвагу на тое, наколькі моцны ўплыў на падлеткаў і іншых людзей можа аказаць такое паблажлівае стаўленне да парнаграфічнага паказу садызму.
Нягледзячы на тое, што ўжо цяпер відавочна, якая вялікая колькасць людзей пажадае паглядзець гэты фільм, калі ён выйдзе на экраны кінатэатраў, распачынаецца рух супраць кнігі і яе экранізацыі.
Вэб-сайт lifesitenews.com, уся інфармацыя і ўсе артыкулы якога надаюць увагу абароне жыцця ненароджаных дзяцей і барацьбе супраць абортаў, заклікае ўсіх неабыякавых падтрымаць рух у абарону сапраўднага кахання і праўдзівай рамантыкі.
«Давайце зробім самым правальным у гісторыі пракат фільма «50 адценняў шэрага». Падпішыце гэту петыцыю і падзяліцеся ёю з блізкімі і сябрамі», — напісана на вэб-сайце.
|