Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ангела Меркель: «Я — хрысціянка. Вера дае мне падрымку, арыентацыю і давер»
17.02.2015 15:33
Канцлер Германіі Ангела Меркель выступіла з публічным вызнаннем сваёй хрысціянскай веры. У інтэрв’ю, змешчаным на вэб-сайце канцлерскай адміністрацыі, яна, адказваючы на пытанне, якое значэнне для яе мае вера, сказала: «Я асабіста належу да Евангелічнай-Лютэранскай Царквы, я хрысціянка. Вера дае мне падтрымку, арыентацыю і давер, а ў пытанні кіравання ўласным жыццём з’яўляецца важнай справай. Гэта вельмі супакойвае, ведаць аб тым, што вера дазваляе вытрымаць моманты слабасці».
Інтэрв’ю канцлера прымеркавана да аўдыенцыі з Папам Францішкам, запланаванай на 21 лютага 2015 г. у Ватыкане.

Спасылаючыся на ўзрастаючую секулярызацыю Германіі і іншых заходніх краін, Меркель прапанавала добрую ўсеагульную рэлігійную адукацыю. На яе думку, асабліва важна ведаць юдэйскія карані і хрысціянства, якія вельмі паўплывалі на культуру Германіі і Еўропы. Гаворачы пра іслам, які адносна нядаўна замацаваўся ў Германіі, канцлер сказала, што трэба ставіцца да яго з павагай.

Падчас аўдыенцыі Ангела Меркель хоча ўзняць тэмы, якія вельмі цікавяць Папу: барацьба з беднасцю, абарона клімату і здароўя. У інтэрв’ю яна выказала разуменне крытычнай пазіцыі Папы Францішка адносна еўрапейскай міграцыйнай палітыкі і назвала яе «далёка нездавальняючай». Канцлер прызнала рацыю Пантыфіка, што вера не можа разглядацца выключна як культурная з’ява.

Гэта будзе другая аўдыенцыя Ангелы Меркель ў Папы Францішка. Упершыню канцлер Германіі сустрэлася з ім праз два месяцы пасля яго абрання — у маі 2013 г. Размова паміж імі доўжылася 50 хвілін і была сканцэнтравана на міжнародным фінансавым крызісе і яго наступствах.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.