Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Егіпта абвясціў сямідзённую жалобу па забітых хрысціянах
17.02.2015 16:56

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах аль-Сісі наведаў копцкага Патрыярха Феадора II і выказаў яму свае спачуванні ў сувязі з гібеллю 21 хрысціяніна ад рук лівійскіх джыхадзістаў.

У інтэрнэце быў распаўсюджаны відэазапіс абезгалоўлівання хрысціян на беразе Міжземнага мора ў Лівіі.

У сувязі з трагічнай падзеяй Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах аль-Сісі абвясціў у краіне сямідзённую жалобу і паабяцаў адпомсціць за ўчыненае злачынства.

«Егіпет захоўвае за сабой права даць у зручны час належны адказ у якасці помсты за кроў нашых пакутнікаў-грамадзян», — заявіў ён у тэлевізійным звароце да народа.

Выступу прэзідэнта папярэднічала тэрміновае пасяджэнне Рады нацыянальнай абароны краіны, на якім ён падкрэсліў, што свет сутыкнуўся з хваляй тэрору і «надышоў час дзейнічаць без прымянення двайных стандартаў» супраць тэрарыстычных арганізацый, якія маюць уласныя мэты.

Хрысціяне былі захоплены групоўкай «Ісламская дзяржава» на лівійскай тэрыторыі. У сувязі з гэтым прэзідэнт увёў забарону на паездкі егіпцян у Лівію і запатрабаваў садзейнічаць выезду на радзіму тых грамадзян, якія застаюцца ў гэтай краіне.

(AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.