У Харватыі да Года кансэкраванага жыцця запісалі відэакліп з удзелам 114 манахаў |
20.02.2015 12:35 |
У запісе роліка прынялі ўдзел каля 114 кансэкраваных асобаў, у тым ліку 16 салістаў. Здымкі праходзілі ў двух касцёлах Загрэба. Упершыню відэа прагучала 24 лістапада і з таго часу стала гімнам да Года кансэкраванага жыцця ў Харватыі. «Гэта наша падзяка Богу, — каментуе відэа а. Юрый Шачарэвіч OFMCap, старшыня Канферэнцыі Генеральных настаяцеляў і настаяцельніц інстытутаў манаскага жыцця ў Харватыі. — У нас, як і ўсюды ў Еўропе, зніжаецца колькасць пакліканняў. Каб паказаць прыгажосць кансэкраванага жыцця, мы вырашылі правесці гэту мультымедыйную акцыю». Стварэннем відэароліка займаўся загрэбскі прадзюсарскі цэнтр. Калі тэкст і музыка гімна былі напісаны, пачаліся праслухоўванні, у якіх прынялі ўдзел больш за дзве тысячы (!) кансэкраваных асобаў з розных манаскіх супольнасцяў з Харватыі і Босніі і Герцагавіны. «Запіс праходзіў у дзівоснай атмасферы, — заключае сястра з Кангрэгацыі служак Найсвяцейшай Эўхарыстыі. — Нам было цікава кантактаваць адзін з адным і працававаць разам. Мы "выклаліся на поўню" і ўклалі ў песню “Хвала” ўсё, што маглі». Паводле інфармацыі групы францішканаў вернікаў Санкт-Пецярбурга |