Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фільм пра манахіню атрымаў прэмію «Оскар»
25.02.2015 14:43

Фільм «Іда» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага атрымаў прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў у намінацыі «лепшы фільм на замежнай мове». «Жыццё поўнае сюрпрызаў», — так пракаментаваў рашэнне журы рэжысёр фільма пасля таго, як Ніколь Кідман абвясціла пераможцу.

Стужка пра хрысціянскае прабачэнне была знятая ў 2013 годзе. Падзеі фільма адбываюцца ў Польшчы ў 1960 годзе. Ганна — галоўная гераіня фільма — вырасла без бацькоў, яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў кляштары.

Дзяўчына вырашае стаць манахіняй, але перад гэтым плануе сустрэцца з адзінай сваячкай — Вандай. Ванда раскрывае Ганне яе мінулае.

 

Высветлілася, што Ганна габрэйка, якую аддалі ў кляштар дзеля выратавання ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны, а яе бацькі сталі ахвярамі Халакосту. Каб дакладна высветліць трагічны лёс сям’і, гераіні фільма разам адпраўляюцца ў падарожжа. На гэтым шляху яны сустрэнуць выпрабаванні, якія паставяць пад сумнеў іх веру. Нягледзячы на цяжкасці, жанчыны паспрабуюць жыць як раней, але толькі ў адной з іх гэта атрымаецца.

Паводле grodnensis.by, (MV)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.