У Тэзэ адбудзецца міжнародны калёквіум па тэалагічнай спадчыне брата Ражэ |
12.03.2015 12:19 |
Летам 2015 года адбудзецца міжнародны калёквіум, прысвечаны ўкладу брата Ражэ ў тэалагічную думку. На калёквіум запрашаюцца маладыя багасловы да 40 гадоў — студэнты тэалагічных факультэтаў, даследчыкі, а таксама тыя, хто пасвяціў сябе служэнню Царкве.
Пра гэта паведамляецца на taize.fr.Калёквіум будзе праходзіць з 30 жніўня па 6 верасня. Ужо распачалася анлайн рэгістрацыя. Брат Ражэ — заснавальнік экуменічнай супольнасці ў Тэзэ — ніколі не ўдзельнічаў у тэалагічных дэбатах. Аднак сярод яго сяброў заўсёды былі багасловы. Ён развіваў свой арыгінальны погляд, які быў адчувальны як у яго тэкстах, так і ў жыцці супольнасці і сустрэчах моладзі.
Пратэстанцкія, праваслаўныя і каталіцкія тэолагі прыедуць у Тэзэ, каб абазначыць розныя аспекты яго думкі, якія дапамогуць тэалагічнаму пошуку.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю практычнага характару можна, напісаўшы на
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
(AYU)
|