Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіну наведае дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў |
17.03.2015 12:32 |
![]() Пра гэта паведамляецца на risu.org.ua. Дэлегацыю ўзначаліць Генеральны Сакратар СРЦ доктар Олаф Фюксе Твэйт. У кіраўніцтва СРЦ уваходзіць таксама віцэ-мадэратар Цэнтральнага Камітэта СРЦ праваслаўны Мітрапаліт Сасімскі Генадзій (Канстанцінопальскі Патрыярхат) і Прэзідэнт СРЦ па Еўропе, лютэранскі арцыбіскуп на пенсіі, доктар Андэрс Вейруд (Царква Швецыі). Акрамя таго, у складзе дэлегацыі прысутнічаюць таксама прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Германіі, Румыніі і ЗША. Па паведамленні Афіцыйнага сайта сінадальнага аддзела УПЦ (Маскоўскага Патрыярхату), арганізатарам візіту і з’яўляецца Украінская Праваслаўная Царква МП, самы буйны член Сусветнай Рады Цэркваў. Плануецца, што ў час візіту госці сустрэнуцца з Ўсеўкраінскай Радай Цэркваў і рэлігійных арганізацый, прадстаўнікамі рэлігійных супольнасцяў Украіны, высокімі дзяржаўнымі чыноўнікамі. Мэтай візіту дэлегацыі СРЦ з’яўляецца знаёмства з сітуацыяй ва Украіне для разумення таго, што можа зрабіць міжнародная хрысціянская супольнасць, каб садзейнічаць устанаўленню міру ў краіне, у тым ліку і шляхам падтрымкі дзейнасці ў гэтай сферы ўкраінскіх канфесій. Сусветная Рада Цэркваў (The World Council of Churches) была заснавана ў 1948 годзе ў Амстэрдаме. Каталіцкі Касцёл не ўваходзіць у склад арганізацыі, але яго прадстаўнікі знаходзяцца пры Радзе ў якасці назіральнікаў. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.