Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Паўмільёна перуанцаў выступіла супраць абортаў |
| 25.03.2015 18:27 |
|
Паведамляецца на польскай версіі Ватыканскага радыё. У дэманстрацыі прынялі ўдзел многія прадстаўнікі духавенства. Старшыня камітэту па справах сям'і і жыцця мясцовага епіскапату, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што аборт не з'яўляецца прыкметай прагрэсу і сучаснасці, і заклікаў перуанскіх дзяржаўных палітычных дзеячаў усіх рангаў да абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.
(AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Больш за палову мільёна перуанцаў прыняло ўдзел у мінулую нядзелю ў адной з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы дэманстрацый у абарону жыцця. Праходзячы галоўнымі вуліцамі сталіцы краіны, натоўп дэманстрантаў скандаваў лозунг: «Жыццё — так, аборт — не!»
для друку