ЗША: стартаваў паказ тэлесерыяла пра жыццё раннехрысціянскай супольнасці |
08.04.2015 16:03 |
Cюжэтная лінія новага 12-серыйнага серыяла пачынаецца з таго самага моманту, дзе было завершана апавяданне папярэдняга праекта. Першы эпізод стартуе з выявы Укрыжавання, серыя неадкладна пачынае звязваць разам гісторыі Юзафа з Арымафеі, храмавых святароў, рымлян, апосталаў, Найсвяцейшай Багародзіцы і многіх жанчын, згаданых у Бібліі. Наступныя ж эпізоды будуць грунтавацца на Дзеях Апосталаў. Трансляцыя серыяла праходзіць на тэлеканале NBC, тады як паказ папярэдняга праекта праходзіў на кабельным тэлеканале The History Channel. Аўтары спадзяюцца, што дадзенае шоў не абмяжуецца толькі адным сезонам, як гэта адбылося з праектам «Біблія», у прыватнасці Марк Брэнт заявіў аб тым, што ўжо вяліся перамовы аб стварэнні другога сезона. (AYU)
|