Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Два каталіцкія манахі загінулі ў Сірыі |
15.04.2015 11:06 |
Бесперапынны ўзброены канфлікт у Сірыі прывёў да чарговых ахвяр сярод мясцовых хрысціян. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Fides. Падчас артылерыйскага абстрэлу, учыненага баевікамі-ісламістамі 10 красавіка, загінулі два маладыя (21 і 17 гадоў) прадстаўнікі салезіянскай супольнасці. Згодна з інфармацыяй мясцовых крыніц, артабстрэл тэрыторыі, кантраляванай урадавымі войскамі, адбыўся ў ноч з 10 на 11 красавіка. Усяго ахвярамі ракетнай атакі стала, па меншай меры, 20 чалавек. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.