| У Арменіі кананізавалі 1,5 млн ахвяраў генацыду |
| 24.04.2015 16:46 |
|
Святы Пасад на цырымоніі прадстаўляў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагадаем, што Святы Айцец ушанаваў памяць ахвяр генацыду армян у Нядзелю Божай Міласэрнасці падчас Імшы ў ватыканскай базыліцы. У малітве прынялі ўдзел армяне з усяго свету, у тым ліку прэзідэнт Арменіі і іерархі Армянскай Апостальскай Царквы. Цытуючы Яна Паўла II, Папа Францішак нагадаў тады, што гэта масавае забойства лічыцца першым генацыдам ХХ стагоддзя. Генацыд армян другі ў свеце пасля Халакосту, які з’яўляецца найбольш даследаваным і ўдакументаваным. Штогод 24 красавіка — у гадавіну дэпартацыі армянскай інтэлігенцыі са Стамбула — армянская супольнасць усяго свету адзначае гадавіну распачацця прыгнёту свайго народа. У Арменіі гэтая дата мае вялікае значэнне і з’яўляецца непрацоўным днём. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


Армянская Апостальская Царква кананізавала ахвяр генацыду армян у Асманскай імперыі, які быў распачаты роўна сто гадоў таму. Да мучанікаў было залічана 1,5 млн чалавек. Цырымоніі ў Эчміядзіне, духоўнай сталіцы Арменіі, узначаліў Каталікос Апостальскай Царквы Карэкін II.
для друку