Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Варшаве прэзентавалі кнігу пра св. Яна Паўла ІІ ва ўспамінах сведкаў
27.04.2015 18:17
«Святы Ян Павел ІІ ва ўспамінах сведкаў» — найноўшае выданне кс. Ірынея Скубіся, што на працягу многіх год з’яўляўся рэдактарам польскага часопіса «Niedziela», якое было прэзентавана да гадавіны кананізацыі вялікага паляка ў епіскапаце Польшчы 27 красавіка. Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

На 200 старонках аж 18 асоб — сяброў, вучняў і блізкіх супрацоўнікаў папы — дзеляцца ўспамінамі ад сустрэч з тым незвычайным, як яны падкрэсліваюць, суразмоўцам — святым, які з’яўляецца блізкім кожнаму чалавеку.

Гэта кніга паказвае Яна Паўла ІІ на розных этапах яго жыцця. Яна паўстала на аснове 16 гадзін тэлевізіных запісаў.

Напрыклад, ва ўспамінах кардынала Станіслава Дзівіша, чытачу можна будзе даведацца аб рэлігійных практыках Папы.

З інтэрв’ю з а. Янам Гурай, які арганізоўваў моладзевыя сустрэчы на Ледніцы, можна даведацца пра той прыклад, што зрабіў на айца дамініканіна Ян Павел ІІ. Ад будучага святога ён навучыўся быць айцом для маладых. «Ён сказаў, што я павінен быць айцом для маладых, а іначай прайграю. Навучыў мяне глядзець людзям у вочы», — паведамляе ў інтэрв’ю а. Ян Гура.

Лідзія Дудкевіч, цяперашні галоўны рэдактар «Niedzieli» адзначыла: «Мы з’яўляемся людзьмі Яна Паўла ІІ і маем абавязак пераказваць далей сведчанне пра яго. Гэта кніга з’яўляецца спаўненнем доўгу ў дачыненні да Папы».

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.