Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Італіі аб’яўлены новы благаслаўлёны брат Луіджы Бордзіно
04.05.2015 16:14

2 мая ў Турыне быў залічаны да ліку благаславёных брат Луіджы Бордзіно. Ён быў свецкай асобай з Кангрэгацыі братоў св. Юзафа Бэнэдыкта Коталенга, які прысвяціў сваё жыццё служэнню хворым і церпячым.

Беатыфікацыю брата Луіджы ўзначаліў ад імя Папы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Анджэла Амато, які адзначыў, што новы благаслаўлёны ўжо ў маладыя гады, будучы вязнем ГУЛАГу, праводзіў апостальства сярод хворых.

Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Як прыгадаў кардынал Амато, у 1942 году, маючы 20 гадоў, ён быў высланы на фронт, аднак ніколі не прымаў удзелу ў сутыкненнях на першай лініі. Ён пакутаваў ад голаду, смагі, і ўсіх відаў цярпенняў у розных канцэнтрацыйных лагерах, у тым ліку ў Сібіры і Узбекістане.

Нарэшце, напрыканцы вайны ён змог вярнуцца на радзіму. Пасля вайны ён адчуваў прагненне да служэння ў законным жыцці, пасвяціўшы жыццё хворым і церпячым.

У 1946 годзе ён уступіў у Кангрэгацыю Братоў св. Юзафа Бэнэдыкта Коталенга. Ён пачаў жыццё ў малітве і дабрачыннасці, клопаце аб хворых і бяздомных. Брат Луіджы выконваў ўсе віды служэння заўсёды з усмешкай. За сваю працу быў любімым сярод хворых і ўрачоў. У 1977 годзе, захварэўшы лейкеміяй, памёр ва ўзросце 55 гадоў.

21 студзеня 1991 года быў адкрыты беатыфікацыйны працэс на дыяцэзіяльным узроўні. 12 красавіка 2003 года Папа Ян Павел ІІ абвясціў яго Слугой Божым. У 2014 годзе Кангрэгацыя па справах кананізацыі апублікавала дэкрэт аб прызнанні цуду праз яго заступніцтва, дзякуючы чаму стаў магчымым працэс беатыфікацыі.

(AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.