Дзень Маці ў Іспаніі праходзіў пад заклікам «Святкуйце мацярынства!» |
04.05.2015 17:07 |
У Іспаніі першая нядзеля мая — Дзень маці. Міжнародная платформа жанчын свету (Women of the World) прапануе правесці яго па-іншаму, а менавіта пад лозунгам «Святкуйце мацярынства». Да акцыі далучылася шмат арганізацый з Іспаніі і іншых краін, у тым ліку такія, як Woman Attitude i Femina Europa. У межах акцыі арганізатары заклікаюць усіх маці размясціць у сацыяльных сетках выявы рук усіх членаў сям'і (хэштэг #CelebrateMotherhood) і напісаць тое, што ім падабаецца больш за ўсё ў іхнім мацярынстве. «Мэтай кампаніі з’яўляецца распаўсюджванне радасці і каштоўнасці мацярынства», — падкрэсліваюць арганізатары. Платформа "Жанчыны свету" (Women of the World) была створана на базе Міжнароднай дэкларацыі, якая была падтрымана амаль 150 пазадзяржаўнымі арганізацыямі з 47 краін і 17 тыс. жанчын з 72 краін з пяці кантынентаў. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|