Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Швейцарыі ўпершыню Касцёл арганізаваў нацыянальная дні моладзі
05.05.2015 12:21

На пачатку мая ў Касцёле ў Швейцарыі. Упершыню былі арганізаваны нацыянальныя дні моладзі. У іх прынялі ўдзел больш за 1200 чалавек, у тым ліку 900 наведвальнікаў з усіх кантонаў Швейцарыі.

Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Месцам гэтай падзеі абралі Фрайбург з-за яго цэнтральнага размяшчэння і двухмоўя. Моладзь размяшчалася ў фрайбургскіх сем’ях, што, як адзначае Давід Пэсэнці, прэс-сакратар дзён моладзі, было ўжо вялікай падзеяй. «У нас у Швейцарыі няма звычкаю, каб прымаць на начлег незнаёмых людзей. Жыхары Фрайбурга аказаліся надзвычай гасціннымі і мелі, такім чынам, магчымасць для цікавых сустрэч», — дадаў Пэсэнці.

Сустрэча ў Фрайбургу была праведзена па прыкладу Сусветных дзён моладзі. Было шмат малітвы, катэхезаў, магчымасць споведзі і працэсія па вуліцах горада. У суботу ўвечары быў прызначаны час для канцэртаў.

Арганізатары задаволеныя паўстаннем гэтай новай ініцыятывы, якая, як яны абвясцілі, будзе працягвацца. У наступны раз такая сустрэча пройдзе праз два гады, пасля СДМ у Кракаве.

Падчас Імшы напрыканцы сустрэчы моладзі біскуп Жан-Мары Лоўі падкрэсліў, што моладзь стала моцай мясцовага Касцёла.

«У стомленай часамі культуры, якая церпіць паразу, моладзь адкрывае новую дарогу, — сказаў іерарх. — І яна павінна навярнуць дарослых да надзеі».

 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.